Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

18.03.2014

Тыдзень гісторыі

         Дні з 10 сакавіка па 14 сакавіка ў нашай школе былі прысвечанны гісторыі і грамадазнаўству. У рамках тыдня былі арганізаваны самыя розныя мерапрыемствы для вучняў 2 – 11 класаў (гульні, віктарыны, экускуріі, алімпіяды). Для вучняў пачатковых класаў былі арганізаваны экскурсіі ў школьны музей. Навучэнцы з цікавасцю разглядалі экспанаты музея, а таксама праслухалі інфармацыю, якую ім расказалі вучні старэйшых класаў. У 6 класе праводзілась мерапрыемства пад назвай “Назад у сярэднявечча”, прысвечанае беларускай народнай кухні. Вучні не толькі спаборнічалі ў веданні прыгатавання нацыянальных страў, але і прынеслі з сабой некаторыя з іх. Мэтай мерапрыемства было даведацца, якія стравы дасталіся нам у спадчыну з глыбокага сярэднявечча. Пасля заканчэння мерапрыемства ўсе са смакам з’елі прынесеныя стравы. Не меней цікавымі былі і “Піфійскія гульні” ў 5 класе і гульня “Разумнікі і разумніцы” ў 8 класе, дзе дзецям патрэбна было прадставіць сябе ў вобразе старажытных гістарычных асоб і адказаць на розныя мудрагелістыя пытанні. У віктарыне “Спадчына ВКЛ” вучням 7 класа патрэбна было ўспомніць усе свае веды па вывучанаму матэрыялу з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, каб адказаць на усе папытанні гульні, якая праходзіла ў некалькі этапаў. Для вучняў старэйшых класаў былі арганізаваны больш сур’ёзныя і складаныя мерапрыемствы, такія як: алімпіяда па грамадазнаўству, гульні “Знатакі роднага краю” і “Што? Дзе? Калі?”. Вучні з цікавасцю наведвалі ўсе праводзімыя мерапрыемствы, актыўна удзельнічалі ў іх. Усе пераможцы будуць узнагароджаны граматамі.

Разделы сайта