Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Местные поэты

Іван Паўлавіч Чайчыц

Нарадзіўся ў 1939 годзе ў в. Здзітава Бярозаўскага раёна. У 1956 годзе закончыў Хомскую сярэднюю школу. Закончыў завочна Смаленскі педагагічны інстытут. Працаваў шафёрам, вызваленым сакратаром камсамольскай арганізацыі. З 1966 года працаваў настаўнікам Спораўскай сярэдняй школы. Выкладаў пачатковую ваенную падрыхтоўку, грамадазнаўства і гісторыю. Піша гумарыстычныя замалёўкі, байкі, вершы.

Як вала цягнулі на страху

Язэп і Мікіта
У Спорава жылі,
Іх побач сядзібы
І самі дружылі.
Язэп вельмі добра
Вёў гаспадарку,
Мікіта лянівы
Любіў выпіць чарку.
Мікіта ў жніўні
Сабраў ураджай,
Дзве капы жыта
На полі нажаў.
Снапы гэты трэба
Хутчэй змалаціць,
Каб да дажджоў
Яшчэ хлеў перакрыць.
Махаць доўга цэпам
Ён не любіў.
Снапы разлажылі,
Трошкі кіем пабіў.
Лаўкі звязаў
Старанна пры гэтым,
Страху перакрыў
Ён яшчэ летам.
Дажджы прашумелі,
Затым пацяплела –
Страха ў Мікіты
Пазялянела.
Стала расці
Зялёная жыта,
Багатым ты будзеш, –
Смяялісь з Мікіты.
Адны прапануюць,
Скасіці касою,
Другія сярпом
Зжаці рукою.
Сабралісь суседзі,
Мужчыны з сяла.
Давайце на стрэху
Зацягнем вала.
Там ён наесца
Напэўна, дасыта
І чыстае будзе
Страха ў Мікіты.
З пашы вала
Хутка прыгналі,
На шыю вяроўку
Яму завязалі.
А другі канец
Доўгай вяроўкі
Цераз хлеў перакінулі
Спрытна і лоўка.
Сталі цягнуць,
А вол тут бадаўся,
Мычаў і нагамі
У зямлю ўпіраўся.
Ды сілы яго
Ужо пакідалі.
Да самай страхі
На вяроўцы паднялі.
Ён вылупіў вочы
І неяк панік,
Збоку відаць
Быў вялікі язык.
Замілае ўжэ! –
Язэпка крычыць.
Разам вяроўку
Пара адпусціць.
З грохатам вол
На землю зваліўся
І больш ужо ён
Не варушыўся.
Ці выдумаў хто,
Ці то праўда была,
А байка такая
Да нас і дайшла.

Бессмертный полк 

Бессмертный полк
Шагает по стране.
Память о всех
Погибших на войне.

В одном строю
И внуки, и деды.
В руках портреты
Героев Победы.

Их миллионы,
Всех не учесть,
Павших в боях
За свободу и честь.

Море людское,
Сплошной монолит.
Ничто не забыто,
Никто не забыт.

Благородная цель
Святого полка –
Имена героев
Сберечь на века.

Спорава

Край мой палескі,
Спораўкі край –
Балоты, узлескі,
Шуміць побач гай.

Азёрныя хвалі
Мне песні спяваюць,
Прасторы і далі
Ад серца вітаюць.

Куды ўзор не кінеш,
Ні ступіш і крок –
Усюды сустрэнеш
Чароўны куток.

Вясенняй парою
З усёй Беларусі
Ляцяць да нас з выраю
лебедзі-гусі.

Ласкавае сонца
З возерам грае,
Я рады бясконца,
Што тут пражываю.

Марыя Міхайлаўна Ваўчок

Нарадзілася ў 1925 годзе ў вёсцы Спорава. Закончыла чатыры класа Польскай школы. Па натуры была вельмі вясёлая, хаця лёс у яе быў нялёгкі. У рабоце толькі з песняй, любіла жарты, складала трапныя гумарыстычныя замалёўкі, пісала вершы, добра шыла, малявала.

Деревня Спорово


Спорово – деревня в войну пострадала,
От соседних деревень намного отстала.
Пепелище только стало, потерпел народ.
Помнить будем – не забудем сорок третий год.
Был налёт, как на Москву,
Разбомбили всё до единой хатки,
А мы все в лес поудирали,
Схватив деток и манатки.
В лесу в землянках проживали,
С трудом деток растили,
Но коварному врагу
За всё отомстили.
Но зато теперь деревня
У народе славится:
Кто придёт к нам в гости –
Всем здесь очень нравится
Где болото – стало стало поле
И хороший урожай.
Кто захочет к нам работать, –
Пожалуйста, приезжай.
Улица у нас длинна,
Деревьями обсажена,
А дорога чиста-гладка,
Как утюгом разглажена.
Среди деревни стоит город,
И этому каждый рад:
Деревня Споровом названа,
А город – Споровоград.
Озеро у нас красиво,
В нём рыба вкуснятина.
А ещё здесь между прочим,
Дикая утятина.
Лебеди плывут по озеру
Ой, какая красота!
Сердцу радостно, привольно,
А была здесь нищета.
Над деревней Спорово
Низко ходят облака.
У нас сегодня мяса много,
Ещё больше молоко.
Коллектив у нас в колхозе
Старательный, молодой,
И Москва об этом знает –
Наш народ передовой.
Мы не только любим песни –
Работаем от души.
Всё у нас в Спорово хорошо,
Чем же мы не хороши?!

Береза

Рядом с нашим домом

Выросла березка

В беленьком костюме

Кудрявая причёска.

Поблизости дуб стоит,

К берёзке приглядывается.

О любви ей говорит,

Жениться собирается.

Милая берёза,

Давай жить вместе.

Будем любить друг друга

Под годиков двести

Пустим мы корни - 

Дубки и берёзки.

Украсим в деревне

Тропинки и дорожки.

Осень

Над вашим озером

Стелется туман.

На берегу озера

Пьянящий дурман.

Осень наша милая,

Хоть ты холодна,

Но зато богата

Продуктами хата.

Из деревьев листья

Сильно осыпаются.

А земля пушистая

Листьем покрывается.

В землю распаханную

Мы посеем рожь

И в будущем будет

Урожай хорош.

Своего мы хлеба

В печке напечём.

Если денег не дадут - 

Всё это нипочём.

И всегда мы сыты

От своего труда.

Ведь в деревне живши -

Это не беда!

Мікалай Мікалаевіч Пашкевіч

Нарадзіўся ў 1958 годзе ў вёсцы Спорава ў мнагадзетнай сям′і лясніка (10 дзяцей). У 1975
годзе скончыў Спораўскую сярэднюю школу. Працуе ахоўнікам на Бярозаўскай ГРЭС, рыбак
па натуры. З дзяцінства ад бацькі атрымаў у спадчыну працавітасць, любоў да прыроды, да
сваёй зямлі, да возера, якую выражае сёння ў цудоўных шчырых вершах.

Адбылася раз тут справа

За возерам Спароўскім, на палянах
Вясною спараўцы усё бульбу садзяць.
Мяшкі, плугі у лодкі носяць,
Яшчэ і коней у лодках возяць.
Дык адбылася раз тут справа,
Не вельмі хітрая забава.
Мой сусед – дзядзька Алёша
Злажыўшы вілы ў лодку, кошык,
На самым золку перавёз каня.
Ды думаў бульбу пасадзіць да часу дня.
Але тым часам йшло кіно,
Каб з прахам згінула яно.
Вось гаспадарцы дзе пагроза –
Па тэлевізары глядзець усе беглі “Розу”.
І не хацеў ні за якія грошы,
Але ўгаварылі ўсё ж Алёшу.
І жонка з дзецьмі дружна – хорам
Дамой паехалі маторам,
Каб нову серыю глядзець –
Не толькі за работаю пацець.
Калі прайшло тое кіно,
І нехта глянуў у акно –
Якое ўсіх было здзіўленне,
Калі на пашы, за сялом,
Паслася ціхенька кабыла,
Якая возера пераплыла
За гаспадыняю услед.
Мо кіламетры тры ці болей,
Бо сумна стала ёй адной у полі.
Кіно і коні любяць паглядзець.
Дык што ж яшчэ ад спараўцоў хацець.

Карова ў акулярах


Зайшоў раз спаравец у хлеў,
Каб даць карове сена.
Ды там раздаўся толькі рэў –
Патрэбна, значыць, нейка змена.
Усё лета часта йшлі дажджы,
Якое сена? Балаціна!
І добра ўсё было заўжды,
А зараз мрэ уся скаціна.
Якое выйсце тут знайсці?
І дзеці малачко любяць,
Прад тым, як у школу ім ісці,
Дык з кубачка прыгубяць.
Надумаў - такі гаспадар
За справу дружна ўзяўся.
Святлей стаў смутны яго твар,
Калі усё ж план удаўся.
Замест таго, каб даць карове жом,
З шчасліваю усмешкаю на твары
Ён начапіў з зялёным шклом.
Карове новенькія акуляры.

Вольга Ануфрыеўна Пашкевіч


Мать


Приснилось матери во сне,
Как будто сын её в Чечне.
Среди огня, свистящих мин,
Стоит израненный один.
И еле слышно говорит:
- Живой я, мама, не убит.
Ты не волнуйся, не грусти
И, если можешь, ты прости…
Бой разгорелся за рекой,
И сын ушёл, махнув рукой.
- Вернись, сынок, - кричала мать, -
Я не хочу тебя терять…
Звезда скатилась вдруг с небес,
И сын её совсем исчез…
Проснулась мать с сердечной болью:
- О боже: что, сынок, с тобою?!
И слёзы хлынули тотчас –
Мать не сомкнула больше глаз.
О, кто способен осознать
Ту боль, что носит в сердце мать?

Матуля родная мая

(прысвячаецца матулям, асабліва тым,
якія гадавалі дзяцей пасля вайны самі)
Матуля родная мая,
Ой, як ты часта працавала,
Як нас малымі гадавала.
Глядзець за намі не было каму.
Ты нас з сабою ў поле брала,
І пад капною ў цяньку
Ты спаць нас укладала.
Сама ад поту мокрая ўся
Ты цэлы дзень у полі жала.
Матуля родная мая,
Ты столькі ночак не даспала.
Калі прыходзіла зіма, ты шыла
Вечарамі позна прала.
Бывала зорка патухала,
А ты яшчэ і не драмала.
Пасля ты хуценька ўставала
І ціхенька ля печы завіхала.
У печы дровы падкідала
І нам сняданак гатавала.
Калі мы падраслі,
Табе матулечка, не палягчала,
Бо падрасталі мы,
А з намі новыя турботы.
Ты думала, як навучыць нас працаваць,
Каб не баяліся і мы работы.
А колькі вынесла ты на сваіх плячах
І гора, і бяды!
Не зможам мы аддзякаваць
Табе за доўгія гады.

Спараўчанка

Спараўчанка, спараўчанка
Спорыць з вечара да ранку,
Спорыць дружна за работай
І з вялікаю ахвотай.

Спараўчанка сее, косіць,
Дапамогі ў бога просіць.
Ў лузе, ў полі ўсё збірае,
Па–над возерам спявае.

Сядуць ў лодку грамадою –
Песня льецца над вадою.
Хай далёка песня льецца,
Хоць нявесела жывецца.

Разделы сайта