Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Малая Родина

Гісторыя вёскі Спорава

  Вёска Спорава….Мілагучная, родная сэрцу назва. Кароткі тапанімічны  слоўнік  Беларусі В. А. Жукевіча дае наступную трактоўку гэтай назвы: “спорная зямля, зямля няяснай прыналежнасці; у гэтай назве адлюстраваны старыя зямельныя адносіны”. Так, ёсць меркаванне, што назва бярэ пачатак  ад геаграфічнага становішча пасялення. Гэта тлумачыцца тым, што спораўскія землі ўяўлялі сабой астраўкі, раскінутыя сярод  балот, таму лічыліся цяжкімі для жыцця. Сюды высылалі людзей, незадаволеных існуючымі парадкамі, гэта значыць «спорных людзей». Адсюль і назва –СПОРАВА.     Другая легенда гаворыць аб тым, што даўным - даўно возера было больш глыбокім і шырокім, падобным на мора. Па ім хадзілі вялікія караблі, праплывалі розныя купцы, якія спорылі за гавань. Адсюль і пайшла назва берага возера – спорным, а пасялення, што тут узнікла , СПОРАВА.

Вёска Спорава, як пасяленне, відаць, адносіцца да вельмі старажытнага часу. Тут былі знойдзены астанкі паселішча першабытных людзей ( 3-4 тысячагоддзя да н.э., а можа і ранейшага часу).У  архіўных дакументах Спорава  ўзгадваецца пры апісанні мяжы Здзітаўскай пушчы ў “ Рэвізіі пушчаў і пераходаў звярыных” у 1522г. як маёнтак Васіля Тышкевіча.           Спораўскія землі разам з другімі былі некалі ахвяраваны кімсьці з роду Ягелонаў каралеўскаму двараніну венгерскага паходжання Шырме. Сям’я Шырмаў жыла на тэрыторыі Палесся да канца 19ст. Апошні мужчынскі патомак Ігнат Шырма быў дваюрадным ўнукам Тадэвуша Касцюшкі. Ігнат Шырма валодаў 76 гаспадаркамі, на  землях якіх пражывала 17500 сялян.  Пан меў тры дачкі, паміж якімі падзяліў свае тры маёнткі. Спорава і 11849,25 дзесяцін зямлі дасталося Марыі, якая была ў шлюбе за графам Красніцкім. На тэрыторыі вёскі быў пабудаваны маёнтак Шырмаў, які праіснаваў да 1939г.

Калі гаварыць пра быт таго часу, то выразіць яго можна дзвюма словамі: вельмі цяжкі. Ворыўных зямель было вельмі мала, у асноўным пясчаныя. Нязручнасць і цяжкасць была ў тым, што прыходзілася гнаць валоў праз балота, несці на плячах саху ці барану, або мех са збожжам, ды і ісці цераз балота вярсту-дзве самім. Недахоп зямлі, немагчымасць угнаіць тую, што мелася, з‘яўлялася прычынай таго , што ў спораўскага мужыка не хапала свайго хлеба і да Каляд. Сяляне не трымалі неабходную колькасць жывёлін, бо бракавала сенажацей, а тыя , што былі , ў асноўным складаліся з адных балот і абкошваліся  знясільваючым спосабам па калені ў вадзе на купінах і дрыгвах. Праца патрабавала адразу многа рабочай сілы, таму сем’і у вёсцы былі мнагадзетнымі. Амаль у кожнай спораўскай сям’і было 8 і болей дзяцей.

У царскія часы ў вёсцы была пабудавана царква.  Дзейнічала царкоўна – прыходская школа. Наведвалі яе некалькі дзесяткаў хлопчыкаў. На ўсю вёску было некалькі уласных невялікіх лавачак. Валодалі імі яўрэі.

        У часы польскай улады жыццё ў вёсцы не мянялася . Не хапала хлеба, адзення. Укаранялі польскую мову, традыцыі, культуру, каталіцкую веру.

   1939 год прынёс вызваленне. У вёсцы сталі арганізоўваюць камітэты беднаты. Забралі землі ў пана і аддалі яе бедным, малазямельным. Насельніцтва вёскі ўсталёўвала Савецкую ўладу на месцы. Адкрылася школа на беларускай мове. Але нядоўга працягвалася аднаўленне гаспадаркі, пачалася Вялікая Айчынная вайна.

            Гады Вялікай Айчыннай вайны – асобная старонка ў жыцці жыхароў вёскі Спорава. Аб тым суровым часе напамінае многае: брацкая магіла і помнік загінуўшым партызанам на беразе возера; назвы вуліц Калупаева, Пранягіна і Заслонава; памятны знак і мемарыяльная дошка, якія сведчаць аб тым, што ў раене вёскі Спорава ў час вайны  быў штаб партызанскай брыгады “ Савецкая Беларусь” і базіраваўся  Брэсцкі  падпольны абкам партыі.

Цяжкія выпрабаванні выпалі на долю жыхароў. Гітлераўцы прыйшлі ў вёску праз некалькі дзён пасля пачатку вайны. Добра ўзброеныя, сытыя, нахабныя. Стварылі камендатуру, назначылі старасту, паліцаяў. На акупіраванай тэрыторыі разгарнуўся масавы партызанскі рух. З фронту не вярнуліся 76 спараўцоў. Сама вёска была ўся спалена. Жанчыны, старыя і дзеці хаваліся ў лясах партызанскай зоны. У сярэдзіне ліпеня 1944 года прыйшло доўгачаканае вызваленне.

      Пасля заканчэння вайны людзі пачалі будаваць новае, светлае жыццё. На месцы папялішчаў і развалін вырасла новая сучасная вёска з двухпавярховымі дамамі і добраўпарадкаванымі катэджамі. У цэнтры вёскі ўзвышаецца трохпавярховая школа.

 Пабудаваны  дзіцячы садок, амбулаторыя, школа мастацтваў, магазіны, адміністрацыйны будынак ААА “Спорава”.

 А на беразе возера ўзвышаецца Свята-Ануфрыеўская царква.

Разделы сайта