Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

10.02.2014

У вайну крочылі з дзяцінства

У вайну крочылі з дзяцінства
 
    У ліпені 2014 года наш народ адзначыць 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
    У ДУА “Спораўская СШ” праходзяць мерапрыемствы насустрач гэтай важнай для ўсіх нас даце. Савет шкльнага музея баявой славы пад кіраўніцтвам настаўніцы гісторыі Пашкевіч Вольгі Станіславаўны распрацаваў тэматычныя экскурсіі. Вучні нашай школы з цікавасцю наведваюць школьны музей.
    Нядаўна ў Спораўскай сярэдняй школе адбылася сустрэча са старэйшым супрацоўнікам Бярозаўскага краязнаўчага музея Краўчук Галінай Сяргееўнай. Галіна Сяргееўна правяла з вучнямі 1-11 класаў музейна-педагагічны занятак на тэму “ У вайну крочылі з дзяцінства”.
    З вялікай увагай мы слухалі расказ супрацоўніка музея аб дзецях нашага раёна, якія ў гады вайны побач з дарослымі змагаліся з ворагам. Мы захапляемся іх мужнасцю і адвагай. Многія з іх аддалі сваё жыццё за мірнае і шчаслівае наша дзяцінства. Мы глядзелі на фотаздымкі юных герояў і думалі, што яны такія, як і мы. Але на іх лёс выпала вайна, і яны хутка сталі дарослымі. Дзяцінства ў іх не было.
   Да глыбіні душы кранулі нас успаміны дзяцей вайны. Колькі гора прынесла вайна нашаму народу!
    Мы ведаем пра вайну толькі з кніг, кінафільмаў, успамінаў ветэранаў вайны, з падручнікаў. Яшчэ адна старонка ваеннага часу адкрылася перад намі падчас гэтай сустрэчы. Хочацца падзякаваць за гэта супрацоўнікаў Бярозаўскага музея, якія далі магчымасць нам на месцы, нікуды не выязджаючы, пазнаёміцца з матэрыяламі музея.
 
                                                                      Равенька Ірына, вучаніца 10 класа Спораўскай школы

Разделы сайта