Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.09.2022

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Сто гадоў шукай другой красы, А тым больш, што свет зусім не вузкі. Ды калі ты не бязродны сын Гавары са мной па-беларуску. Яўгенія Янішчыц

Пад такім дэвізам ў Спораўскай сярэдняй школе распачаўся Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”, які праходзіў з 19 па 23 верасня 2022 года. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Дзякуючы ёй можам пазнаёміцца з народнымі песнямі, казкамі, звычаямі.

Першае мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел навучэнцы ўсёй дзяржавы, – рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, з удзелам Міністра адукацыі.

Ва ўстанове адукацыі навучэнцы ўдзельнічалі ў акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Мерапрыемства прайшло з мэтай падтрымкі цікавасці да беларускай мовы і літаратуры як да вучэбных прадметаў і як да духоўнага здабытку народа. Прыемна было пачуць беларускае слова на перапынках ад настаўнікаў і вучняў.

Таксама прайшла квэст-гульня “Фальклор, фальклор ­– душа народа”. Вучні творча падышлі да дадзенага мерапрыемства. Дзеці з задавальненнем адправіліся ў вандроўку па беларускаму народнаму фальклору. Падчас гульні яны спыняліся на розных станцыях: “Казкі”, “Прыказкі і прымаўкі”, “Загадкі” і інш. Так вучні замацоўвалі і пашыралі веды, узбагачалі свой слоўнікавы запас, выхоўвалі павагу да роднага слова праз знаёмства са спадчынай беларускага народа.

У гэты ж дзень былі арганізаваны класнымі кіраўнікамі экскурсіі ў гісторыка-краязнаўчы музей “Край партызанскі”, у эколага-этнаграфічны музей Спораўскага ЦКІВЧ “Спораўскія кветкі”, у эколага-этнаграфічны музей «Спораўскі карась».

Быў праведзены конкурс пісьмовых творчых работ “За што я люблю родную зямлю”. Мерапрыемства садзейнічала паглыбленню ведаў пра беларускую мову, выклікала цікавасць да вывучэння мовы беларускага народа, яго культурнай спадчыны.

Падчас правядзення падарожжа-віктарыны “Жывое ў вяках беларускае слова” і гульні-віктарыны “Паўтараем, на роднай мове размаўляем” вучні выконвалі разнастайныя заданні, якія дапамаглі ім больш даведацца пра родную мову і традыцыі беларускага народа.

З мэтай фарміравання любві да роднай мовы, пачуцця любві і павагі да беларускага слова была арганізавана прэзентацыя серыі кніг “Скарбонка гістарычнай памяці”.

Фінальным акордам правядзення тыдня стала творчая акцыя “Чытаем Максіма Танка разам”. Гэтае мерапрыемства спрыяла абуджэнню актыўнасці, самавыяўлення школьнікаў, дапамагло дасягнуць значных вынікаў у актывізацыі творчых здольнасцей.

Разделы сайта