Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

18.05.2019

Спорувскі вэчуркы і Бабуліна кухня

18 мая 2019 года ў г.Пружаны адбыліся заключныя мерапрыемствы VII адкрытага абласнога фестываля фальклорнага мастацтва “Радавод”.

   Пасля афіцыйнага адкрыцця фестываля, адбылося ўрачыстае шэсце удзельнікаў да галоўнага гістарычнага здабытка Пружанаў – парка і палаца Швыкоўскіх, дзе разгарнулася буйная творчая пляцоўка “Горад майстроў”. Творчыя калектывы вобласці паказвалі свае здабыткі на канцэртных пляцоўках горада Пружаны. А на галоўнай пляцоўцы разгарнуліся спаборніцтвы пар-выканаўцаў побытавых танцаў. Былі  замежныя госці - калектывы з Польшчы, Сербіі, Расіі, якія адметна паказалі асаблівасці традыцыйнай культуры сваіх краін.

    Педагогі і навучэнцы нашай школы  прадставілі наш раён і нашу школу. У намінацыі калектывы народнай творчасці –“Спорувскі вэчуркы” і агляд традыцыйных страў Берасцейшчыны (абрадавая і бытавая) – “Жамчужына Спораўскай кухні – рыба сушаная ў печы на саломе”.

  Дыпломам I ступені адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод” у намінацыі “Бабуліна кухня”узнагароджана Шчурко Алена, вучаніца 8 класса ДУА “Спораўская СШ”. Дыпломам  II спупені ў намінацыі калектывы народнай творчасці,  узнагароджаны фальклорны гурт “Нашчадкі”– “Спорувскі вэчуркы”, ДУА “Спораўская СШ”. Кіраўнікі: Пракурат Г.М., Ліпская В.К, Равенька С.В., Ваўчок Л.М., Пашкевіч А.Г.

  Вiншуем пераможцаў i жадаем усiм удзельнiкам далейшых творчых поспехаў. 

  

Разделы сайта