Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.11.2018

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

У ДУА «Спораўская СШ" у перыяд з 12.11.2018 па 17.11.2018 прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

У панядзелак 12.11 сярод вучняў 5 класа была праведзена гульня «Моўныя скарбы роднага краю", у якой пераможцам стаў Сцефанюк Ягор, а для вучняў 8 класа быў прапанаваны этнаграфічны турнір «Спадчына", у якім перамогу атрымала каманда «Жураўліны крык". У гэты ж дзень была выпушчана насценгазета, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц. Васьмікласніца Алена Шчурко паспрабавала сябе ў ролі паэткі – напісала пра Ясяльдзянку верш «Размаўляй са мною…».

У аўторак 13.11 вучні 7 класа паспаборнічалі ў гульні-віктарыне «Паўтараем, на роднай мове размаўляем…». Перамагла каманда «Васількі».

У сераду 14.11 прайшла гульня для вучняў 9 класа «Хто хоча стаць знатаком…». Перамагла Чапайла Ангеліна. Для вучняў 6 класа праведзена гульня «Разумнікі і разумніцы". Перамагла Шчурко Ганна. А  вучні 10 класа ўдзельнічалі ў гульні «Пяць зорак". Перамога дасталася камандзе «Настаўніцы".

У чацвер і пятніцу на перапынках усё вучні школы маглі прыняць удзел у конкурсе «Перакладчыкі». Па выніках лепшымі перакладчыкамі сталі наступныявучні: Пракурат Ірына з 5 класа, Шчурко Ганна і Макарэвіч Даніла з 6 класа.

І завяршыў тыдзень у суботу 17.11  вечар  адпачынку.

  

Разделы сайта