Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Отчеты по мероприятиям

22.09.2018

75 год з дня нараджэння Ніны Мацяш

20 верасня – 75 год з дня нараджэння Ніны Мацяш, нашай зямлячкі, знакамітай паэтэсы, драматурга і перакладчыцы, лаўрэата літаратурнай прэміі імя А.Куляшова. Яе вершы прысвечаны свайму народу і Радзіме.

22 верасня ў ДУА “Спораўская СШ” прайшла  літаратурна-музычная вечарына, прысвечаная юбілейнай даце з дня нараджэння Ніны Мацяш, якую падрыхтавалі  настаўніца беларускай мовы і літаратуры Лютыч Людміла Сяргееўна і бібліятэкар школы Равенька Галіна Міхайлаўна.

 У актавай зале сабраліся вучні старэйшых класаў. Сцефанюк Кацярына і Галах Анастасія  пазнаёмілі  гледачоў  з  жыццём і творчасцю паэтэсы.  Паслухалі вершы ў сапраўным выкананні Ніны Мацяш, таксама дзеці з захапленнем слухалі песні, напісаныя на яе вершы.

Ніна Мацяш многа зрабіла для свайго роднага краю і з’яўляецца яго гордасцю.

    

Разделы сайта